Беларуская Служба

Украінцы вызвалілі ад расійскіх акупантаў больш за тысячу населеных пунктаў

14.05.2022 07:29
Пра гэта распавёў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім звароце да народа.
Ілюстрацыйны здымакEPA/OLEG PETRASYUK Dostawca: PAP/EPA.

Украінскі прэзідэнт зазначыў, што на сённяшні дзень Узброеныя сілы Украіны (УСУ) збілі 200 расійскіх ваенных самалётаў. Столькі авіяцыі Расіі не губляла ні ў адной вайне за дзясяткі гадоў.

Яшчэ Расія страціла амаль 27 тысяч салдат і звыш трох тысяч танкаў і браніраваных баявых машын.

На сёння УСУ дэакупавала ўжо 1015 населеных пунктаў. З іх шэсць - за мінулыя суткі.

Таксама Зяленскі сказаў, што Кіеў не спыняе спроб выратаваць з Марыупаля і «Азаўсталі» ўсіх украінскіх вайсковых, якія там застаюцца. Цяпер ідуць вельмі складаныя перамовы.

37 замежных прадстаўніцтваў аднавілі сваю працу ў Кіеве, распавёў прэзідэнт Зяленскі.

юл